КОДЭКС ПАВОДЗІН СУПОЛЬНАСЦІ UFL
Апошняе змяненне: 30.10.2025
Папярэднія версіі:
ЗМЕСТ
1. НАШЫ КАШТОЎНАСЦІ І ПРЫНЦЫПЫ
2. КАРЫСТАЛЬНІЦКАЕ ЗМЕСЦІВА
3. ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІН
3.1. ПРЫТРЫМЛІВАЙЦЕСЯ ЗАКОНАЎ
3.2. ЗАЎСЁДЫ ПАВАЖАЙЦЕ ПРАВЫ І ПРЫВАТНАСЦЬ ІНШЫХ
3.3. СУМЛЕННАЯ ГУЛЬНЯ
4. КРОС-ПЛАТФОРМЕННАЯ ГУЛЬНЯ
5. АДПРАЎКА СКАРГ
6. ПРЫМУСОВЫЯ МЕРЫ
У кампаніі XTEN Limited (якая дзейнічае пад выдавецкім брэндам «Strikerz Inc.», далей — «мы», «наш») упэўнены, што гэты Кодэкс паводзін супольнасці UFL (далей — «Кодэкс») дапамагае стварыць ветлівую і дружную гульнявую супольнасць, даючы ўсім нашым карыстальнікамі рэкамендацыі па ўзаемадзеянні і ўзаемападтрымцы пры карыстанні Сэрвісамі.
Гэты Кодэкс з’яўляецца неад’емнай часткай Ліцэнзійнага пагаднення з канцавым карыстальнікам (далей — «Ліцэнзійнае пагадненне») і ўключаны ў яго праз адсылку. Ён распаўсюджваецца на ўсіх карыстальнікаў Гульні, таму мы рэкамендуем уважліва азнаёміцца з ім, перш чым пачынаць гуляць у Гульню.
1. НАШЫ КАШТОЎНАСЦІ І ПРЫНЦЫПЫ
Мы намагаемся стварыць гульнявую супольнасць, якая будзе падзяляць нашы каштоўнасці і прынцыпы і зробіць гульнявы працэс больш прыемным і цікавым.
Мы заклікаем кожнага карыстальніка Гульні паважаць іншых карыстальнікаў Гульні, іх правы і прыватнасць, выконваць усе мясцовыя законы і правілы і заўсёды быць сумленным.
2. КАРЫСТАЛЬНІЦКАЕ ЗМЕСЦІВА
Мы імкнёмся забяспечыць максімальна прыемны гульнявы працэс для ўсіх гульцоў па ўсім свеце. І хоць ва ўсіх густы і ўпадабанні розныя, мы хочам зрабіць нашу супольнасць бяспечнай і прыемнай для ўсіх.
Вы можаце свабодна праяўляць свае найлепшыя якасці і творчыя здольнасці, ствараючы Карыстальніцкае змесціва і распаўсюджваючы яго, але заўсёды памятайце:
Карыстальніцкае змесціва, якое вы ствараеце або абагульваеце, павінна быць прымальным для ўсіх карыстальнікаў Гульні і ўдзельнікаў нашай гульнявой супольнасці;
нас усіх аб’яднае заўзятасць Гульнёй, аднак культурнае паходжанне і асабістыя ўпадабанні ўсіх нас могуць істотна адрознівацца, таму будзьце разважнымі і добра абдумвайце свае дзеянні, каб іх не палічылі недапушчальнымі або абразлівымі.
Памятайце, што існуе Карыстальніцкае змесціва, якога належыць пазбягаць. Не выкарыстоўвайце відарысы або тэкст, якія лічацца незаконнымі або могуць абразіць каго-небудзь, напрыклад недапушчальныя сеткавыя ідэнтыфікатары, змесціва, якое дазваляе выдаваць сябе за афіцыйных асоб або можа быць непрымальным для дзяцей — нашых самых юных карыстальнікаў Гульні і ўдзельнікаў супольнасці. Неабходна пазбягаць Карыстальніцкага змесціва, якое можа лічыцца незаконным або якое не адпавядае нашым прынцыпам або палажэнням гэтага Кодэкса.
3. ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІН
Пры карыстанні Сэрвісамі ўсе карыстальнікі павінны паводзіць сябе законапаслухмяна, ветліва і датрымлівацца спартыўных паводзін. Пры выкананні любых дзеянняў у Гульні просім датрымлівацца наступных прынцыпаў:
3.1. Прытрымлівайцеся законаў.
Наша супольнасць ахоплівае ўвесь свет, і дзе б вы ні знаходзіліся, абавязкова паважайце ўсе мясцовыя законы і правілы і не ўдзельнічайце ў якой-небудзь незаконнай або недапушчальнай дзейнасці. Павага адно да аднаго і законаў ідзе на карысць усім.
Абавязкова прачытайце і выконвайце палажэнні гэтага Кодэкса і іншых дакументаў для канцавых карыстальнікаў, прымянімых да Сэрвісаў, а іменна Ліцэнзійнага пагаднення, Палітыкі прыватнасці і, калі гэта прымяніма, іншых (разам — «Дакументы для канцавога карыстальніка»).
3.2 Заўсёды паважайце правы і прыватнасць іншых.
Гэтак жа, як вы чакаеце ад іншых карыстальнікаў паважання вашых правоў і добрага стаўлення да вас, так і яны чакаюць ад вас таго ж самага. У агульным сэнсе гэта азначае, што вы павінны паважаць годнасць, бяспеку і прыватнасць усіх карыстальнікаў і можаце выкарыстоўваць тое, што належыць іншым, толькі ў той меры, у якой яны даюць вам дазвол на гэта.
Абразлівыя паводзіны, пераслед або пагрозы
Пры карыстанні Сэрвісамі забараняюцца любыя паводзіны, якія пагражаюць, праследуюць, прыніжаюць годнасць іншых асоб або неналежным чынам абыходзяцца з імі, уключаючы, сярод іншага:
кпіны, зневажанне або іншае непаважлівае стаўленне ў дачыненні да іншых асоб;
адпраўку паўторных або непажаданых паведамленняў падчас гульнявога працэсу або пасля яго;
запалохванне, здзекі або прымус іншых гульцоў, як публічна, так і ў прыватным парадку,
заахвочванне або падштурхоўванне іншых да пераследу гульцоў або нападу на гульцоў;
публікацыя зневажальнага, знеслаўляльнага, непрыстойнага або іншым чынам крыўднага змесціва.
Забараняецца пагражаць або прапагандаваць гвалт у дачыненні да іншых, уключаючы, сярод іншага:
пагрозы прычынення фізічнай або эмацыянальнай шкоды, раскрыцця асабістай інфармацыі іншай асобы;
заахвочванне, усхваленне або прапаганда самапашкоджання або самагубства;
выказванні, якія ўхваляюць або апраўдваюць злачынныя, тэрарыстычныя, гвалтоўныя дзеянні ў рэальным свеце або падбухторваюць да іх.
Не дапускайце непажаданых, варожых або дамагальных учынкаў у дачыненні да нашых працаўнікоў, падрадчыкаў або прадстаўнікоў з-за іхняй прыналежнасці да нас, як у рамках, так і па-за рамкамі Сэрвісаў.
Дыскрымінацыя і варожыя выказванні
Пры карыстанні Сэрвісамі забараняецца ўдзельнічаць у любой форме дыскрымінацыі або варожых выказванняў, уключаючы, сярод іншага, ужыванне нецэнзурнай лексікі, абраз або прыніжальных выказванняў адносна расы, этнічнага паходжання, полу, гендарнай ідэнтычнасці, сексуальнай арыентацыі, рэлігіі, фізічных асаблівасцей або ўзросту, а таксама прапаганду ксенафобскіх груп або экстрэмісцкіх ідэалогій або далучэнне да іх. Забараняецца выкарыстоўваць сімвалы, лагатыпы, відарысы або візуальнае змесціва, якія прапагандуюць нянавісць, ухваляюць экстрэмізм або ідэалогію гвалту, ці дэгуманізуюць карыстальнікаў, паказваючы іх у прыніжальнай, нечалавечай або абразлівай манеры.
Ненарматыўная лексіка
Пры карыстанні Сэрвісамі забараняецца ўжываць груба вульгарную, абразлівую, нецэнзурную або іншым чынам ненарматыўную лексіку, уключаючы, сярод іншага, выкарыстанне мату ў чатах (калі яны даступныя ў Гульні) і Карыстальніцкім змесціве; выкарыстанне лексікі сексуальнага характару, якая можа абразіць іншых карыстальнікаў; а таксама публікацыю, абагульванне або дэманстрацыю графічных відарысаў і матэрыялаў непрыстойнага або сэксуальнага характару.
Азартныя гульні і спекуляцыйныя, распусныя і гвалтоўныя дзеянні
Не дазваляецца выкарыстоўваць Сэрвісы для рэкламавання або ўдзелу ў азартных гульнях, спекуляцыйнай дзейнасці, дзеяннях сексуальнага характару або непрыстойных паводзінах, а таксама любой форме гвалту. Гэта ўключае, сярод іншага:
заахвочванне да азартных гульняў або спекуляцыйных дзеянняў, якія могуць уводзіць у зман або эксплуатаваць іншых карыстальнікаў;
публікацыю або дэманстрацыю матэрыялаў непрыстойнага, сэксуальнага або іншым чынам недапушчальнага характару;
заахвочванне або ўсхваленне гвалту, уключаючы пагрозы прычыніць шкоду сабе або іншым, або падштурхоўванне да гэтага.
Парушэнне правоў інтэлектуальнай уласнасці
Строга забараняецца гуляць у пірацкую копію Гульні або рабіць незаконныя копіі любога Унутрыгульнявога змесціва. Памятайце, што нельга выкарыстоўваць абароненыя аўтарскім правам лагатыпы або іншае змесціва, на выкарыстанне якога вы не атрымалі дазволу. Таксама гэта азначае, што не дазваляецца абагульваць якое-небудзь змесціва, на якое распаўсюджваецца пагадненне аб канфідэнцыяльнасці (NDA), якое вы прынялі. Ніколі не раскрывайце якое-небудзь змесціва да яго афіцыйнага прадстаўлення намі.
Ніхто не мае права гуляць у Гульню, выкарыстоўваючы несанкцыянаванае, мадыфікаванае або ўзламанае апаратнае забеспячэнне або аксесуары. Ніхто не мае права займацца перапродажам або паўторным распаўсюджваннем якой-небудзь часткі Гульні або нашых Сэрвісаў. Строга забараняецца прадаваць якое-небудзь Унутрыгульнявое змесціва за рэальныя грошы, незалежна ад таго, выкарыстоўваецца для гэтага гульнявая прыстаўка ці не.
Парушэнні прыватнасці
Таксама вельмі важна паважаць прыватнасць іншых карыстальнікаў Гульні і ахоўваць сваю. Ні ў якім разе не перадавайце даныя свайго профілю іншым карыстальнікаў Гульні і не спрабуйце атрымаць доступ да ўліковых запісаў, акрамя ўласнай. Вы не маеце права абагуляць якую-небудзь інфармацыю пра іншых удзельнікаў гульнявой супольнасці , незалежна ад формы такой інфармацыі і спосабу яе перадачы.
Злоўжыванне службай падтрымкі
Інструменты падачы скарг, прадугледжаныя ў рамках Сэрвісаў, служаць для падтрымання бяспечнага, справядлівага і ветлівага асяроддзя. Вы павінны выкарыстоўваць гэтыя інструменты адказна і толькі ў законных інтарэсах. Вы не маеце права адпраўляць скаргі, якія з’яўляюцца заведама ілжывымі, перабольшанымі або ўводзяць у зман, або ставяць за мэту пераслед, помсту або стварэнне цяжкасцей іншым карыстальнікам або нашай камандзе.
3.3. Сумленная гульня
Мы верым у сумленную гульню, і гэта з’яўляецца асновай нашай супольнасці. Нашы Сэрвісы пабудаваны на гэтым прынцыпе, і мы хочам, каб кожны ў нашай супольнасці прытрымліваўся яго. Вы павінны весці сумленную гульню, паважаючы прынцыпы сумленнага саперніцтва ў Сэрвісах.
Выкарыстанне чытоў і несанкцыянаванага праграмнага забеспячэння
Заўсёды памятайце, што прымяненне якіх-небудзь чытоў або выкарыстанне несанкцыянаванага праграмнага забеспячэння ў Гульні недапушчальна. Ніхто не мае права выкарыстоўваць якія-небудзь праграмныя памылкі, збоі, прыступнасці (уразлівасці) Гульні, спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне або непрадугледжаныя Гульнёй механікі для атрымання несумленнай перавагі над іншымі ўдзельнікамі супольнасці. Забараняецца выкарыстоўваць або распаўсюджваць інструменты або сродкі, якія даюць несумленныя перавагі або аўтаматызуюць гульнявы працэс, у тым ліку вы не павінны выкарыстоўваць несанкцыянаванае апаратнае або праграмнае забеспячэнне, аксесуары, боты, макрасы, сцэнарыі (скрыпты) або хакі, умешвацца ў сеткавы трафік для атрымання пераваг, злоўжываць несанкцыянаванымі данымі або ўнутранымі файламі гульні. Вы не маеце права наўмысна злоўжываць памылкамі або пралазамі ў Сэрвісах, у тым ліку выкарыстоўваць вядомыя праграмныя памылкі для атрымання ўзнагарод, валюты або пазіцыі ў рэйтынгу, абагульваць або распаўсюджваць інфармацыю пра прыступнасці (уразлівасці), каб іншыя далей імі злоўжывалі.
Стварэнне некалькіх профіляў
Ніхто не мае права незалежна ад прычын ствараць або выкарыстоўваць некалькі профіляў або ўліковых запісаў, у тым ліку для маніпуляцыі статыстыкай Гульні, стварэння несумленнай перавагі над іншымі гульцамі, абыходу бану, прыпынення дзеяння ўліковага запісу або іншых абмежаванняў, а таксама абыходу рэгіянальных абмежаванняў на доступ да змесціва.
Дэструктыўныя паводзіны падчас гульнявога працэсу і неспартыўныя паводзіны
Таксама мы не прымаем любыя дэструктыўныя паводзіны, якія замінаюць іншым атрымліваць задавальненне ад Гульні або перашкаджаюць сумленнаму, ветліваму і мірнаму гульнявому асяроддзю. Забараняюцца любыя дзеянні, якія перашкаджаюць іншым гульцам гуляць або атрымліваць задавальненне ад Гульні, уключаючы, сярод іншага:
мэтанакіравана прайграваць матчы або весці пасіўную гульню;
блакіраваць дзеянні іншых карыстальнікаў або магчымасць карыстацца Гульнёй належным чынам;
пераследваць гульцоў падчас жывых трансляцый;
уступаць у змову з іншымі для маніпуляцыі падборам сапернікаў, вынікамі матчаў або ўнутрыгульнявымі ўзнагародамі;
займацца грыфінгам, наўмысна адмаўляцца ад удзелу ў матчах;
наўмысна бяздзейнічаць падчас гульні;
вербальна абражаць іншых гульцоў або кпіць з іх з мэтай адцягнуць іх увагу або справакаваць на пэўныя дзеянні.
Таксама забаронена займацца захопам уліковых запісаў, махлярствам, узломам, дамаганнем, распальваннем нянавісці, праследаваннем, сталкінгам або іншай супрацьпраўнай дзейнасцю.
4. КРОС-ПЛАТФОРМЕННАЯ ГУЛЬНЯ
Мы верым, што наша гульнявая супольнасць можа стаць прыкладам сумленнай гульні, супрацоўніцтва, інклюзіўнасці і ўзаемапавагі. Крос-платформенная гульня дазваляе гульцам дзяліцца эмоцыямі ў яшчэ большым маштабе. Усіх, хто падзяляе нашы прынцыпы і заўзятасць Гульнёй, запрашаем далучыцца да нашай гульнявой супольнасці.
Памятайце, што кожны з нас адказвае за падтрыманне дружалюбнай і інклюзіўнай атмасферы ў нашай супольнасці. Не забывайцеся:
Паважаць выбар іншых карыстальнікаў адносна платформы і Гульні;
Падтрымліваць сумленную гульню і дух спаборніцтва сярод карыстальнікаў усіх платформ;
Быць разважлівым.Мы ўсе тут, бо любім гульню і хочам прыемна прабавіць час.
5. АДПРАЎКА СКАРГ
Усе мы верым, што наша гульнявая супольнасць ёсць і будзе выдатнай, але часам паміж намі могуць узнікаць нязгода або незадавальненне, звязаныя з паводзінамі або змесцівам іншых гульцоў. Калі вас не задавальняюць паводзіны якога-небудзь карыстальніка і (або) вы не хочаце бачыце ягонае змесціва, вы можаце заблакіраваць гэтага карыстальніка. Таксама вы можаце паведаміць нам пра недапушчальныя паводзіны або змесціва іншага карыстальніка, выкарыстаўшы ўнутрыгульнявыя функцыі падачы скарг або звязаўшыся з нашай Службай падтрымкі па адрасе https://support.uflgame.com/. Мы правядзём праверку ваша скаргі і пры неабходнасці прымем адпаведныя прымусовыя меры ў дачыненні да карыстальніка або змесціва.
6. ПРЫМУСОВЫЯ МЕРЫ
Памятайце, што калі мы атрымліваем скаргу на недапушчальныя паводзіны або змесціва ці атрымліваем інфармацыю пра гэта з іншых крыніц (у тым ліку з дапамогай нашых уласных дзеянняў па адсочванні), такая інфармацыя будзе разгледжана намі, і калі выясніцца, што паводзіны або змесціва сапраўды парушае Дакументы для канцавога карыстальніка або любыя дзеючыя заканадаўчыя і нарматыўныя акты, мы прымем адпаведныя прымусовыя меры або перададзім скаргу на больш глыбокі разгляд у адпаведнасці з правіламі і палажэннямі платформ.
Мы пакідаем за сабой права праводзіць праверку любых патэнцыйных парушэнняў і прымаць прымусовыя меры на сваё меркаванне. Меры ўздзеяння могуць адрознівацца ў залежнасці ад сур’ёзнасці, частаты і абставін парушэння. У некаторых выпадках, калі ў дадзеных абставінах палічым гэта мэтазгодным, вам можа быць вынесена папярэджанне.
Калі вы лічыце, што да вас былі прыменены неправамерныя меры ўздзеяння, вы можаце звязацца з нашай Службай падтрымкі па адрасе https://support.uflgame.com/.
Дадатковыя моўныя версіі Кодэкса паводзінаў: