ЛІЦЭНЗІЙНАЕ ПАГАДНЕННЕ З КАНЦАВЫМ КАРЫСТАЛЬНІКАМ 30.10.2024

by Veranika Liatkouskaya

Апошняе змяненне: 30 кастрычніка 2024

УВАЖЛІВА ПРАЧЫТАЙЦЕ ГЭТАЕ ПАГАДНЕННЕ. ВЫ ПАВІННЫ ПРЫНЯЦЬ ГЭТАЕ ЛІЦЭНЗІЙНАЕ ПАГАДНЕННЕ З КАНЦАВЫМ КАРЫСТАЛЬНІКАМ І РАЗУМЕЦЬ УМОВЫ НАШАЙ ПАЛІТЫКІ ПРЫВАТНАСЦІ.

Гэтае ліцэнзійнае пагадненне з канцавым карыстальнікам (далей — «Пагадненне») уяўляе сабой юрыдычна абавязковы дагавор паміж вамі і кампаніяй XTEN Limited (якая дзейнічае пад выдавецкім брэндам «Strikerz Inc.»), зарэгістраванай па адрасе Office 701, Archiepiskopou Makariou III, 169, CEDAR OASIS TOWER, 3027, Limassol, Кіпр (далей — «Выдавец», «мы») адносна вашага доступу і карыстання бясплатнай відэагульнёй у жанры футбольнага сімулятара/менеджменту «UFL» (далей — «Гульня»), у тым ліку звязанага з ёй змесцівам, паслуг і Змен (іх азначэнне прыведзена ў раздзеле 3.1), а таксама Дадатковага змесціва (яго азначэнне прыведзена ў раздзеле 2), калі яно куплена або іншым спосабам атрымана ў адпаведнасці з гэтым Пагадненнем (разам — «Сэрвісы»).

Калі вы з’яўляецеся рэзідэнтам Аўстраліі, Еўрапейскай эканамічнай зоны, Паўднёвай Карэі, Вялікабрытаніі або Злучаных Штатаў Амерыкі, да вас могуць прымяняцца некаторыя пэўныя палажэнні (падрабязней гл. раздзел 16).

ВАЖНАЯ ЗАЎВАГА ДЛЯ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ СА ЗЛУЧАНЫХ ШТАТАЎ АМЕРЫКІ. ГЭТАЕ ПАГАДНЕННЕ ЗМЯШЧАЕ АБАВЯЗКОВАЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ АРБІТРАЖЫ Ў ІНДЫВІДУАЛЬНЫМ ПАРАДКУ І АДМОВЕ АД КАЛЕКТЫЎНЫХ ІСКАЎ (ПАДРАБЯЗНЕЙ ГЛ. РАЗДЗЕЛ 16.5).

Каб заключыць гэтае Пагадненне, вы павінны быць поўнасцю дзеяздольнай асобай, якой споўнілася 18 гадоў (або якая дасягнула ўзросту паўналецця ў краіне вашага пражывання, калі гэты ўзрост перавышае 18 гадоў). Калі вы не дасягнулі 18-гадовага ўзросту (або ўзросту паўналецця ў краіне вашага пражывання), вам неабходна папрасіць сваіх бацькоў або законнага апекуна прачытаць і прыняць гэтае Пагадненне да таго, як пачняце карыстацца Сэрвісамі.

Калі вы дазваляеце свайму непаўналетняму дзіцяці або законнаму падапечнаму карыстацца Сэрвісамі, вы прымаеце гэтае Пагадненне ад сябе і ягонага імені і адказваеце за ягоныя дзеянні, у тым ліку зробленыя ім куплі. Выдавец рэкамендуе бацькам і апекунам азнаёміцца з функцыямі бацькоўскага кантролю на прыладах, якімі карыстаецца іхняе дзіцё.

СПАМПОЎВАЮЧЫ, ВЫКАРЫСТОЎВАЮЧЫ ПРАВА ДОСТУПУ ДА ЛЮБОЙ ЧАСТКІ СЭРВІСАЎ АБО КАРЫСТАЮЧЫСЯ ІМІ, НАЦІСКАЮЧЫ НА «ПРЫНЯЦЬ» АБО ІНШУЮ ПАДОБНУЮ КНОПКУ АЛЬБО ІНШЫМ СПОСАБАМ ПРЫМАЮЧЫ ГЭТАЕ ПАГАДНЕННЕ, ВЫ ЗГАДЖАЕЦЕСЯ З УМОВАМІ ГЭТАГА ПАГАДНЕННЯ. КАЛІ ВЫ НЕ ПРЫМАЕЦЕ, НЕ СПАМПОЎВАЙЦЕ НАШУ ГУЛЬНЮ АБО ЛЮБУЮ ІНШУЮ ЧАСТКУ СЭРВІСАЎ, НЕ ВЫКАРЫСТОЎВАЙЦЕ ПРАВА ДОСТУПУ ДА ІХ І НЕ КАРЫСТАЙЦЕСЯ ІМІ.

1. ЛІЦЭНЗІЯ

1.1. Пасля прыняцця вамі гэтага Пагаднення мы даем вам, а вы прымаеце асабістае, невыключнае, небестэрміновае, без магчымасці перадачы і субліцэнзавання і з магчымасцю адклікання, абмежаванае права разам з ліцэнзіяй на карыстанне Сэрвісамі на сумяшчальных прыладах, якімі вы валодаеце або распараджаецеся, у асабістых, некамерцыйных і забаўляльных мэтах (далей — «Ліцэнзія»). За выключэннем выпадкаў, калі гэта прама прадугледжана гэтым Пагадненнем, мы не даем вам ніякіх іншых правоў, яўных або падразумяваных. Правы, якія даюцца вам згодна з Ліцэнзіяй, рэгулююцца ўмовамі гэтага Пагаднення і прама абумоўлены выкананнем вамі гэтага Пагаднення.

1.2. Вы прымаеце, што поўнасцю адказваеце за ўсталяванне або разгортванне Сэрвісаў або любой іх часткі, і што мы не бяром на сябе адказнасці за наладжванне, персаналізацыю, кантроль, сінхранізацыю або забеспячэнне вас якімі-небудзь інструкцыямі па ўсталяванні, або разгортванні, або якой-небудзь іншай інтэграцыі Сэрвісаў або любой іх часткі. Калі пры інтэграцыі або разгортванні, ажыццёўленых вамі або ад вашага імені, будуць дапушчаны памылкі, мы не будзем несці за гэта адказнасці і гэта не будзе лічыцца парушэннем узятых намі на сябе абавязацельстваў.

2. УНУТРЫГУЛЬНЯВЫЯ ВАЛЮТА, ПРАДМЕТЫ І ПРЭМІУМНЫЯ ПАЛЯПШЭННІ

2.1. У рамках Сэрвісаў Выдавец можа прапаноўваць вам магчымасць атрымання абмежаваных ліцэнзій (як указана ў раздзеле 2.3 ніжэй) на пэўнае дадатковае лічбавае змесціва або лічбавыя паслугі, якімі можна будзе карыстацца ў рамках Сэрвісаў. У прыватнасці, пры выкарыстанні Сэрвісаў вы можаце зарабіць або купіць (у адпаведных выпадках) унутрыгульнявую валюту (далей — «Унутрыгульнявая валюта»), унутрыгульнявыя віртуальныя прадметы (разам — «Унутрыгульнявыя прадметы») або прэміумныя паляпшэнні, якія забяспечваюць дадатковае лічбавае змесціва або лічбавыя паслугі і прызначэнне якіх — зрабіць карыстанне лічбавым змесцівам больш прыемным для вас (разам — «Прэміумныя паляпшэнні»).

2.2. Вы згаджаецеся, што намі (і знешнімі платформамі) выключна на сваё меркаванне вызначаецца цана куплі, прапановы або продажу Унутрыгульнявой валюты, Унутрыгульнявых прадметаў або Прэміумных паляпшэнняў (разам — «Дадатковае змесціва»). 

2.3. Вы прызнаяце і згаджаецеся, што вы не з’яўляецеся ўладальнікам Дадатковага змесціва і што вам толькі дадзена асабістае, невыключнае, небестэрміновае, без магчымасці перадачы і субліцэнзавання і з магчымасцю адклікання, абмежаванае права разам з ліцэнзіяй на карыстанне такім Дадатковым змесцівам у асабістых, некамерцыйных і забаўляльных мэтах у рамках Сэрвісаў. Ліцэнзія на карыстанне Дадатковым змесцівам скасоўваецца пасля скасавання гэтага Пагаднення.

2.4. Дадатковае змесціва нельга выкарыстоўваць па-за межамі Сэрвісаў. Яно не мае рэальнай каштоўнасці і яго нельга абмяняць, пераразмеркаваць, прадаць, спажыць або выкупіць за не-гульнявую («сапраўдную») валюту, прадукты, тавары, паслугі або маёмасць у любой форме або нам(і), або староннім(і) асобам(і), за выключэннем выпадкаў, прама дазволеных у рамках Сэрвісаў. Акрамя таго, вы прызнаяце і згаджаецеся, што Унутрыгульнявая валюта можа выкарыстоўвацца толькі ў рамках Сэрвісаў для набыцця Унутрыгульнявых прадметаў і Прэміумных паляпшэнняў. Унутрыгульнявая валюта расходуецца па меры яе спажывання (спатрэблення) і можа быць зноў зароблена або (у адпаведных выпадках) куплена.

2.5. Не закранаючы іншых умоў гэтага Пагаднення, мы пакідаем за сабой права, сярод іншага, выдаляць, знімаць, змяняць, перамяняць, папраўляць, замяняць, уносіць змяненні, пераацэньваць, рабіць часова або поўнасцю недаступным, скасоўваць або ўстанаўліваць пэўныя гранічныя значэнні для колькасці Дадатковага змесціва, якое можна зарабіць, купіць, выкупіць, мець ва ўласнасці, захоўваць, спажыць або выкарыстаць, цалкам або часткова, выключна на сваё меркаванне з наступным апавяшчэннем вас або без апавяшчэння. Ні Выдавец, ні якая-небудзь фізічная або юрыдычная асоба не нясе ніякай адказнасці на падставе ўсяго вышэйпададзенага.

2.6. Усе анлайн-куплі і адпаведныя плацежныя трансакцыі апрацоўваюцца знешнімі платформамі, звязанымі з вашай прыладай (і іх пастаўшчыкамі плацежных паслуг). Ажыццяўляючы анлайн-куплі, вы згаджаецеся датрымлівацца ўсіх умоў выкарыстання, устаноўленых гэтымі знешнімі платформамі (і іх пастаўшчыкамі плацежных паслуг). Выдавец адмаўляецца ад любой адказнасці за дзеянні такіх знешніх платформаў. Умовы, якія дзейнічаюць для асобных платформаў, прыведзены таксама ў раздзеле 15.

2.7. Вы згаджаецеся, што выкананне дагавора аб куплі Дадатковага змесціва (або любога іншага лічбавага змесціва або лічбавай паслугі, што мы прапануем купіць) мы пачнём адразу пасля прыняцця вашага запыту. Наша абавязацельства па дастаўцы лічыцца належным чынам выкананым пасля таго, як мы зробім лічбавае змесціва (або сродкі, з дапамогай якіх можна атрымаць доступ да лічбавага змесціва або спампаваць яго) або лічбавую паслугу даступнымі вам.

2.8. Вы згаджаецеся з тым, што ў выпадку, калі Сэрвіс або Дадатковае змесціва не былі дастаўлены вам адразу пасля вашага запыту, мы маем права атрымаць час на ўстараненне парушэння (ажыццяўленне дастаўкі), які будзе складаць 3 працоўныя дні для выканання дастаўкі. На падставе вышэйпададзенага мы не бяром на сябе адказнасці, за выключэннем выпадкаў, калі Сэрвіс або Дадатковае змесціва не былі дастаўлены пасля таго, як тэрмін ўстаранення парушэння дагавора выйшаў, або іншых выпадкаў, прадугледжаных дзеючым заканадаўствам.

2.9. Усе куплі з’яўляюцца канчатковымі, і грошы за іх не вяртаюцца, калі іншае не прадугледжана гэтым Пагадненнем, або прама не прадугледжана ўмовамі выкарыстання знешніх платформаў, або не прадугледжана дзеючым заканадаўствам.

3. УНЯСЕННЕ ЗМЕН У СЭРВІСЫ

3.1. Час ад часу Выдавец можа ўсталёўваць патчы, ажыццяўляць абнаўленні, паляпшэнні, выпраўленні або іншым чынам уносіць змяненні ў Сэрвісы (далей — «Змены») для захавання адпаведнасці Сэрвісаў усім належным патрабаванням або з іншых прычын, такіх як выпраўленне памылак у праграмным забеспячэнні, або павелічэнне функцыянальнасці Сэрвісаў, або дадаванне новага лічбавага змесціва, або лічбавых паслуг, або іншага сезоннага змесціва, на наша меркаванне. Аднак мы не бяром на сябе якой-небудзь адказнасці па забеспячэнні пастаяннай падтрымкі або тэхнічнага абслугоўвання Сэрвісаў.

3.2. Вы згаджаецеся, што Змены могуць выходзіць за рамкі таго, што неабходна для захавання адпаведнасці Сэрвісаў усім належным патрабаванням. Акрамя таго, мы можам уносіць Змены ў гульнявы працэс, механікі, баланс, налады, жанр, функцыі, дадатковае змесціва, графіку або любую іншую частку Сэрвісаў, разам або паасобку.

3.3. Як правіла, ад вас патрабуецца ўсталяваць Змены, каб працягнуць карыстацца Сэрвісамі. Некаторыя Змены могуць уносіцца аўтаматычна пры вашым уваходзе ў Сэрвісы. Вы даяце згоду на ўнясення для вас Выдаўцом гэтых аўтаматычных Змен.

3.4. Вы згаджаецеся, што мы можам абмяжоўваць функцыянальнасць або даступнасць Сэрвісаў, змяняць любыя параметры ў дачыненні да Сэрвісаў, у тым ліку, сярод іншага, вартасць і спосаб выкарыстання любога лічбавага змесціва або лічбавай паслугі, або суму аплаты пры куплі любога лічбавага змесціва або лічбавай паслугі, або любыя іншыя параметры. Калі іншае не прадугледжана заканадаўствам, мы не бяром на сябе ніякай адказнасці за любыя Змены ў дачыненні да Сэрвісаў.

3.5. Вы згаджаецеся, што Сэрвісы або любая іх частка з розных прычын могуць быць нададзены вам не ў самай апошняй даступнай версіі (напрыклад, калі нам патрэбны дадатковы час для правядзення неабходных работ па забеспячэнні якасці, або прывядзення самай апошняй версіі Сэрвісаў або любой іх часткі ў адпаведнасць усім належным патрабаванням, устаноўленым заканадаўствам або любой з платформаў.

3.6. Калі іншае не прадугледжана заканадаўствам, вы прызнаяце і згаджаецеся, што ў выпадку неўнясення вамі любых Змен, нададзеных намі або ад нашага імя, Сэрвісы або любая іх частка могуць не адпавядаць усім належным патрабаванням, і мы не бяром на сябе адказнасці ў сувязі з гэтым.

4. ПРАВА ЎЛАСНАСЦІ І СТАРОННІЯ ЛІЦЭНЗІІ

4.1. Сэрвісы і ўсе правы на інтэлектуальную ўласнасць, права валодання і звязаныя рэчавыя правы ў гэтым дакуменце належаць Выдаўцу і яго ліцэнзіярам. Усе правы, якія даюцца вам згодна з гэтым Пагадненнем, перадаюцца вам па ліцэнзіі і не прадаюцца. Ліцэнзія не дае вам ніякіх правоў валодання або ўласнасці на якую-небудзь частку Сэрвісаў і не павінна тлумачыцца як продаж або перадача якой-небудзь інтэлектуальнай уласнасці або іншых правоў на Сэрвісы.

4.2. Сэрвісы ўключаюць у сябе пэўныя кампаненты, нададзеныя ліцэнзіярамі Выдаўца. Спіс аўтараў і інфармацыю пра староннія кампаненты можна знайсці ў інтэрфейсе Гульні.

4.3. «UFL», «Strikerz Inc.», «STRZ», «FAIR TO PLAY» і «UFL FAIR TO PLAY» і іх лагатыпы з’яўляюцца таварнымі знакамі або зарэгістраванымі таварнымі знакамі Выдаўца. Вы не маеце права выкарыстоўваць або дэманстраваць такія таварныя знакі любым чынам, за выключэннем выпадкаў, прама прадугледжаных у гэтым Пагадненні.

4.4. Усе староннія таварныя знакі, знакі абслугоўвання і аўтарскае права, якія прысутнічаюць у Сэрвісах, з’яўляюцца ўласнасцю іх уладальнікаў, і ўсе правы на іх абаронены.

4.5. Выдавец прытрымліваецца прынцыпу непарушэння правоў на інтэлектуальную ўласнасць іншых асоб. Калі ў вас ёсць прычыны меркаваць, што вашы правы былі парушаны Сэрвісамі, звяжыце з намі праз support@uflgame.com.

5. ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІН

5.1. Пры карыстанні Сэрвісамі вы павінны датрымлівацца ўмоў гэтага Пагаднення, а таксама дзеючага заканадаўства і правіл юрысдыкцыі, у якой вы пражываеце.

5.2. Вы згаджаецеся, што ніжэйпералічанае ўключае ў сябе недапушчальныя і непрымальныя паводзіны, і што вы пры карыстанні Сэрвісамі не будзеце спрабаваць, не будзеце дазваляць, не будзеце прымушаць або заахвочваць каго-небудзь рабіць, прама або ўскосна, нічога з ніжэйпералічанага:

5.2.1. Абражаць, праследаваць іншых карыстальнікаў Сэрвісу або пагражаць ім.

5.2.2. Перадаваць, паведамляць або публікаваць любое змесціва, у тым ліку Карыстальніцкае змесціва (яго азначэнне прыведзена ў раздзеле 6.1), якое з’яўляецца незаконным, процізаконным, шкодным, абразлівым, зневажальным, забароненым, паклёпніцкім, вульгарным, непрыстойным, парнаграфічным, распусным, мэтай якога з’яўляецца прапаганда нянавісці, праследаванне, пагрозы, махлярства, або на перадачу, паведамленне або публікацыю якіх у вас няма дазволу.

5.2.3. Выкарыстоўваць выразы, якія з’яўляюцца процізаконнымі, шкоднымі, зневажальнымі, паклёпніцкімі, вульгарнымі, непрыстойнымі, празмерна сексуалізаванымі, якія змяшчаюць пагрозы, або якія з расавых, этнічных або іншых прычын з’яўляюцца непрымальнымі.

5.2.4. Перадаваць, паведамляць або публікаваць любыя выразы або змесціва з выкарыстаннем няправільнага або альтэрнатыўнага напісання для абыходу вышэйпададзеных абмежаванняў на змесціва або выразы.

5.2.5. Перадаваць, паведамляць, публікаваць або выкарыстоўваць чыты, ботаў, мадыфікацыі (або любыя іншыя камп’ютарныя праграмы, прызначаныя для выканання забароненых дзеянняў або атрымання дадатковых пераваг), а таксама любыя іншыя камп’ютарныя праграмы або тэхнічныя сродкі, якія перашкаджаюць нармальнаму функцыянаванню Сэрвісаў або накіраваны на атрыманне дадатковых пераваг, якія не дазволены намі і не прадугледжаны правіламі, логікай або тэхнічнымі магчымасцямі Сэрвісаў.

5.2.6. Празмерна карыстацца або іншым чынам злоўжываць нашай службай падтрымкі, што ўключае ў сябе, сярод іншага, празмерную адпраўку беспадстаўных, непраўдзівых, хлуслівых скаргаў, а таксама тых, якія лічацца хлуслівымі, праследаванне, пагрозы, рассылка спаму, тролінг або іншыя негатыўныя паведамленні на адрас нашай службы падтрымкі.

5.2.7. Выкарыстоўваць Сэрвісы ў любых мэтах, акрамя асабістых, некамерцыйных і забаўляльных, або любым чынам, які не быў яўна дазволены згодна з гэтым Пагадненнем.

5.2.8. Прадаваць, здаваць у арэнду або наём або выкарыстоўваць Сэрвісы спосабам, які не быў яўна дазволены намі ў пісьмовай форме.

5.2.9. Абыходзіць, выдаляць, адключаць, змяняць, псаваць або іншым чынам уносіць змяненні ў любыя інфармацыйныя паведамленні ў Сэрвісах, у тым ліку ва ўказанні на таварны знак, аўтарскае права, прыналежнасць або іншыя ўказанні праваўладальнікаў.

5.2.10. Абыходзіць, выдаляць, адключаць, змяняць, псаваць або іншым чынам уносіць змяненні ў любыя меры і тэхналогіі бяспекі ў рамках Сэрвісаў.

5.2.11. Заахвочваць або ініцыяваць азартныя гульні, спекуляцыі, непрыстойныя або гвалтоўныя дзеянні ў Сэрвісах.

5.2.12. Заахвочваць або ініцыяваць любыя дзеянні, якія парушаюць правы іншых асоб (у тым ліку правы на публічнасць і прыватнасць, а таксама іміджавыя правы) або парушаюць законы або правілы юрысдыкцыі, у якой вы пражываеце.

5.2.13. Займацца грыфінгам або іншым чынам парушаць звычайны гульнявы працэс Сэрвісаў (напрыклад, пасіўнай гульнёй, дачасным выхадам з матча, перарываннем гульнявога працэсу).

5.2.14. Капіраваць, узнаўляць, прадаваць, распаўсюджваць, публічна выконваць або дэманстраваць, рабіць даступным, публікаваць, здаваць у арэнду або наём, аддаваць у заклад, перадаваць або іншым недазволеным чынам карыстацца Сэрвісамі, цалкам або часткова.

5.2.15. Займацца рэінжынерынгам, аднаўляць зыходны код, дэкампіляваць або дэзасэмбляваць любую частку Сэрвісаў або любое праграмнае забеспячэнне, якое ўваходзіць у склад Сэрвісаў, калі гэта не дазваляецца згодна з дзеючым заканадаўствам.

5.2.16. Мадыфікаваць, змяняць або ствараць вытворныя прадукты на падставе Сэрвісаў.

5.3. Недатрыманне вамі палажэнняў раздзелаў 5.1 або 5.2 можа прывесці да часовага прыпынення, абмежавання або закрыцця вашага доступу да Сэрвісаў і права карыстання імі, цалкам або часткова, або скасавання гэтага Пагаднення ў адпаведнасці з раздзелам 9.3. Калі мы зробім якія-небудзь дзеянні, апісаныя ў гэтым раздзеле, вы не будзеце мець права на вяртанне якіх-небудзь грашовых сродкаў (акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам). Таксама мы можам зрабіць іншыя належныя захады, каб абараніць нас, нашых карыстальнікаў, бацькоўскія і даччыныя кампаніі, афіляваных асоб, дырэкцыю, службоўцаў, працаўнікоў, Сэрвісы, іх рэнамэ і дзелавую рэпутацыю, на наша меркаванне, ад недапушчальных дзеянняў, незалежна ад таго, пералічаны яны ў гэтым дакуменце ці не. Мы можам выносіць папярэджанні, перш чым прымаць патрэбныя меры, а калі мы прымем такія меры, мы будзем паведамляць, якія іменна захады робяцца і чаму. На законныя абмежаванні, уведзеныя Выдаўцом ў дачыненні да карыстальніка, адказнасць за страты распаўсюджвацца не будзе.

5.4. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам аб абароне даных і нашай Палітыкай прыватнасці, Выдавец можа на сваё меркаванне адсочваць і запісваць дзеянні, зробленыя анлайн, або змесціва, якое перадаецца, паведамляецца або публікуецца карыстальнікам у Сэрвісах, а таксама на сваё меркаванне выдаляць любое такое змесціва. 

6. КАРЫСТАЛЬНІЦКАЕ ЗМЕСЦІВА

6.1. Вы адказваеце за ўсё, што ствараеце, запампоўваеце, публікуеце або іншым чынам робіце даступным у Сэрвісах або праз іх (далей — «Карыстальніцкае змесціва»). Вам належаць любыя правы на інтэлектуальную ўласнасць або іншыя правы ўласнасці, якія вы можаце мець на свае ўласныя, творчыя і арыгінальныя матэрыялы або змесціва, якое з’яўляецца часткай Карыстальніцкага змесціва, за выключэннем Сэрвісаў або любой іх часткі.

6.2. Калі вы запампоўваеце, публікуеце або іншым чынам робіце даступным Карыстальніцкае змесціва ў Сэрвісах або праз іх, вы даяце нам невыключнае, поўнасцю аплачанае і не патрабуючае выплаты роялці, безадзыўнае, з магчымасцю перадачы і выдачы субліцэнзій, якое дзейнічае па ўсім свеце права разам з ліцэнзіяй на выкарыстанне, узнаўленне, капіраванне, распаўсюджванне, публікацыю, рэдагаванне, адаптацыю, унясенне змен, пераклад, стварэнне вытворных прадуктаў, адкрыццё доступу для іншых, публічнае выкананне, публічную дэманстрацыю, трансляцыю, перадачу або адкрыццё доступу іншымі спосабамі, цалкам або часткова, у арыгінальнай або змененай форме, у рамках Сэрвісаў або на любых іншых платформах і на любых каналах у сацыяльных сетках, ваша Карыстальніцкае змесціва ў мэтах эксплуатацыі, абслугоўвання, падтрымкі або маркетынгу Сэрвісаў на працягу ўсяго тэрміну дзеяння правоў на інтэлектуальную ўласнасць. Вы прызнаяце і згаджаецеся, што ваша Карыстальніцкае змесціва можа быць даступным іншым карыстальнікам.

6.3. У максімальна дапушчальнай дзеючым заканадаўствам ступені вы адмаўляецеся ад правоў і згаджаецеся не прэтэндаваць на якія-небудзь немаёмасныя і асабістыя правы, або любыя падобныя правы, якія вы можаце мець у адпаведнасці з любой юрысдыкцыяй любой краіны ў дачыненні да вашага Карыстальніцкага змесціва. Вы прызнаяце і згаджаецеся, што мы не абавязаны ўказваць ваша аўтарства, упамінаць вас або плаціць вам, калі заканадаўствам не прадугледжана іншае. Калі дзеючае заканадаўства не дазваляе вам адмовіцца ад правоў або не прэтэндаваць на якія-небудзь немаёмасныя і асабістыя правы, тады вы даяце нам права выкарыстоўваць ваша Карыстальніцкае змесціва без указання вашага імя або псеўданіма (ананімна), а таксама права ўносіць змяненні ў ваша Карыстальніцкае змесціва без вашай папярэдняй згоды або наступнага апавяшчэння вас.

6.4. Вы заяўляеце і гарантуеце, што ваша Карыстальніцкае змесціва не парушае гэтае Пагадненне, любыя правы на інтэлектуальную ўласнасць або іншыя правы (у тым ліку правы на публічнасць і прыватнасць, а таксама іміджавыя правы) любой фізічнай або юрыдычнай асобы, а таксама што яго выкарыстанне не абмежавана і не будзе абмежавана ніякімі абавязацельствамі. Мы не бяром на сябе адказнасці за ваша Карыстальніцкае змесціва.

6.5. Мы не ажыццяўляем ухвалення, зацвярджэння або пацвярджэння якога-небудзь Карыстальніцкае змесціва, і вы згаджаецеся, што вы не будзеце сцвярджаць, абвяшчаць, намякаць, меркаваць або заяўляць, што якое-небудзь Карыстальніцкае змесціва было ўхвалена, зацверджана або пацверджана намі.

6.6. Мы не бяром на сябе адказнасці вывучаць, правяраць, ухваляць, разглядаць або ажыццяўляць папярэдні кантроль якога-небудзь Карыстальніцкага змесціва. Тым не менш мы пакідаем за сабой права на выдаленне або прыпыненне доступу да любога Карыстальніцкага змесціва, калі ёсць разумныя прычыны меркаваць, што яно парушае гэтае Пагадненне або якія-небудзь правы на інтэлектуальную ўласнасць або якія-небудзь правы ўласнасці якой-небудзь фізічнай або юрыдычнай асобы, без папярэдняга або наступнага апавяшчэння або адказнасці перад вамі.

7. ВОДГУКІ

7.1. Мы высока цэнім ваша жаданне ўнесці свой уклад, аднак просім вас устрымацца ад падачы, адпраўкі або паведамлення нам любых творчых ідэй, матэрыялаў, прапаноў, канцэпцый або творчых работ іншых відаў (далей — «Водгукі»).

7.2. Калі вы ўсё ж адпраўляеце свае Водгукі нам, тады вы даяце нам невыключнае, поўнасцю аплачанае і не патрабуючае выплаты роялці, безадзыўнае, з магчымасцю перадачы і выдачы субліцэнзій, якое дзейнічае па ўсім свеце права разам з ліцэнзіяй на выкарыстанне, узнаўленне, капіраванне, распаўсюджванне, публікацыю, рэдагаванне, адаптацыю, унясенне змен, пераклад, стварэнне вытворных прадуктаў, адкрыццё доступу для іншых, публічнае выкананне, публічную дэманстрацыю, трансляцыю, перадачу або адкрыццё доступу іншымі спосабамі, продаж, здачу ў арэнду або наём, прапанаванне або выкарыстанне іншым чынам Водгукаў для любых бягучых і будучых мэт і спосабаў выкарыстання, камерцыйных або іншых, цалкам або часткова, у любых сродках масавай інфармацыі, існуючых або распрацаваных у будучыні, без наступнага апавяшчэння або якой-небудзь кампенсацыі, асобна або ў суправаджэнні іншых матэрыялаў, у тым ліку якога-небудзь тэксту, відарыса або іншых творчых элементаў, якія могуць выкарыстоўвацца на наша меркаванне на тэрыторыі любой краіны і на працягу ўсяго тэрміну дзеяння правоў на інтэлектуальную ўласнасць.

7.3. У максімальна дапушчальнай дзеючым заканадаўствам ступені вы адмаўляецеся ад правоў і згаджаецеся не прэтэндаваць на якія-небудзь немаёмасныя і асабістыя правы, або любыя падобныя правы, якія вы можаце мець у адпаведнасці з любой юрысдыкцыяй любой краіны ў дачыненні да вашых Водгукаў. Вы прызнаяце і згаджаецеся, што мы не абавязаны ўказваць ваша аўтарства, упамінаць вас або плаціць вам, калі заканадаўствам не прадугледжана іншае. Калі дзеючае заканадаўства не дазваляе вам адмовіцца ад правоў або не прэтэндаваць на якія-небудзь немаёмасныя і асабістыя правы, тады вы даяце нам права выкарыстоўваць вашы Водгукі без указання вашага імя або псеўданіма (ананімна), а таксама права ўносіць змяненні ў вашы Водгукі без вашай папярэдняй згоды або наступнага апавяшчэння вас.

8. ГАРАНТЫІ І АДКАЗНАСЦЬ

8.1. ГЭТАЕ ПАГАДНЕННЕ НЕ АБМЯЖОЎВАЕ І НЕ ВЫКЛЮЧАЕ ЗАКОННЫЯ ПРАВЫ, ЯКІЯ ВЫ МОЖАЦЕ МЕЦЬ ЯК СПАЖЫВЕЦ У АДПАВЕДНАСЦІ З ЗАКОНАМ АБ АБАРОНЕ ПРАВОЎ СПАЖЫЎЦОЎ У ВАШАЙ ЮРЫСДЫКЦЫІ, ТАМУ НЕКАТОРЫЯ З НІЖЭЙПАДАДЗЕНЫХ УМОЎ МОГУЦЬ НЕ ПРЫМЯНЯЦЦА Ў ДАЧЫНЕННІ ДА ВАС.

8.2. КАЛІ ВЫ ПРАЖЫВАЕЦЕ Ў АЎСТРАЛІІ, ВЯЛІКАБРЫТАНІІ АБО ШВЕЙЦАРЫІ, МЫ ГАРАНТУЕМ, ШТО БУДЗЕМ НАДЗЕЙНА І ПРАФЕСІЙНА ЗАБЯСПЕЧВАЦЬ РАБОТУ СЭРВІСАЎ. АКРАМЯ ТАГО, КАЛІ ВЫ ПРАЖЫВАЕЦЕ Ў АЎСТРАЛІІ, У ДАЧЫНЕННІ ДА ВАС БУДЗЕ ПРЫМЯНЯЦЦА РАЗДЗЕЛ 16.1. КАЛІ ВЫ ПРАЖЫВАЕЦЕ Ў ЕЎРАПЕЙСКАЙ ЭКАНАМІЧНАЙ ЗОНЕ, У ДАЧЫНЕННІ ДА ВАС БУДУЦЬ ПРЫМЯНЯЦЦА ПАЛАЖЭННІ «ГАРАНТЫІ І АДКАЗНАСЦЬ» РАЗДЗЕЛА 16.2.

8.3. КАЛІ ВЫ ПРАЖЫВАЕЦЕ ЗА МЕЖАМІ АЎСТРАЛІІ, ВЯЛІКАБРЫТАНІІ, ШВЕЙЦАРЫІ АБО ЕЎРАПЕЙСКАЙ ЭКАНАМІЧНАЙ ЗОНЫ, СЭРВІСЫ ПРАПАНУЮЦЦА НА ЎМОВАХ «ЯК ЁСЦЬ», «ПРЫ НАЯЎНАСЦІ» І «З УСІМІ НЕДАХОПАМІ», БЕЗ ЯКІХ-НЕБУДЗЬ ГАРАНТЫЙ, ЯЎНЫХ АБО ПАДРАЗУМЯВАНЫХ, У ТЫМ ЛІКУ, СЯРОД ІНШАГА, ГАРАНТЫЙ КАМЕРЦЫЙНАГА ПРЫМЯНЕННЯ, ПРЫДАТНАСЦІ ДЛЯ ПЭЎНАЙ МЭТЫ, ПРАВА ВАЛОДАННЯ АБО АДСУТНАСЦІ ПАРУШЭННЯ ПРАВОЎ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ УЛАСНАСЦІ. ЛЮБЫ ДОСТУП ДА СЭРВІСАЎ АБО ІХ ВЫКАРЫСТАННЕ АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА ВАМІ НА ЎЛАСНАЕ МЕРКАВАННЕ І ЎЛАСНУЮ РЫЗЫКУ, МЫ НЕ БЯРОМ НА СЯБЕ АДКАЗНАСЦІ ЗА ЛЮБУЮ ШКОДУ, ЯКУЮ ГЭТА МОЖА ПРЫЧЫНІЦЬ. МЫ НЕ ДАЕМ ГАРАНТЫЙ, ШТО СЭРВІСЫ АДПАВЯДАЮЦЬ ПЭЎНАМУ СТАНДАРТУ, ЯКАСЦІ, ВАРТАСЦІ АБО ЎЗРОЎНЮ; ШТО СЭРВІСЫ БУДУЦЬ ДАСТУПНЫМІ; ШТО СЭРВІСЫ БУДУЦЬ ДАКЛАДНЫМІ, СВОЕЧАСОВЫМІ, ПОЎНЫМІ І НЕ ЗМЯШЧАЦЬ ПАМЫЛАК. У ПРЫВАТНАСЦІ, МЫ НЕ ДАЕМ ГАРАНТЫЙ, ШТО ВЫ ЗМОЖАЦЕ АТРЫМАЦЬ ДОСТУП ДА СЭРВІСАЎ АБО КАРЫСТАЦЦА ІМІ; ШТО СЭРВІСЫ БУДУЦЬ АДПАВЯДАЦЬ ВАШЫМ ПАТРАБАВАННЯМ; ШТО ВЫ БУДЗЕЦЕ ЗАДАВОЛЕНЫ СЭРВІСАМІ; ШТО ЎСЁ ВЫШЭЙПЕРАЛІЧАНАЕ БУДЗЕ АЖЫЦЦЯЎЛЯЦЦА БЕЗ ПЕРАПЫНКУ І БЕЗ ПАМЫЛАК; ШТО ЛЮБЫЯ ЗАГАНЫ АБО ХІБЫ БУДУЦЬ ВЫПРАЎЛЕНЫ І ЎСТАРАНЕНЫ.

8.4. У МАКСІМАЛЬНА ДАПУШЧАЛЬНАЙ ДЗЕЮЧЫМ ЗАКАНАДАЎСТВАМ СТУПЕНІ, НІ ВЫДАВЕЦ, НІ ЯГО ЛІЦЭНЗІЯРЫ, ПАСТАЎШЧЫКІ ПАСЛУГ АБО ПАДРАДЧЫКІ, НІ ЯГО АФІЛЯВАНЫЯ АСОБЫ, НІ ДЫРЭКЦЫЯ, СЛУЖБОЎЦЫ, ПРАЦАЎНІКІ, АГЕНТЫ АБО ДАЧЧЫНЫЯ КАМПАНІІ НЕ НЯСУЦЬ АДКАЗНАСЦІ ЗА ЛЮБЫЯ ПАНЕСЕНЫЯ ЎСКОСНЫЯ, ВЫПАДКОВЫЯ, ФАКТЫЧНЫЯ, ВЫНІКОВЫЯ, ШТРАФНЫЯ АБО ІНШЫЯ ПАДОБНЫЯ СТРАТЫ, У ТЫМ ЛІКУ, СЯРОД ІНШАГА, ЗА ЎПУШЧАНЫ ПРЫБЫТАК, СТРАТУ ДАХОДУ, ШКОДУ, ПРЫЧЫНЕНУЮ ВАШАЙ МАЁМАСЦІ, СТРАТУ ДАНЫХ АБО ІНШЫХ НЕМАТЭРЫЯЛЬНЫХ АКТЫВАЎ, ЯКІЯ ВЫНІКАЮЦЬ АБО ЗВЯЗАНЫЯ ЯКІМ-НЕБУДЗЬ ЧЫНАМ З ГЭТЫМ ПАГАДНЕННЕМ АБО СЭРВІСАМІ НА ПАДСТАВЕ ДАГАВОРА, ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВАПАРУШЭННЯ АБО ІНШЫХ ЮРЫДЫЧНЫХ НОРМАЎ, НАВАТ КАЛІ МЫ БЫЛІ ПРАІНФАРМАВАНЫ АБ МАГЧЫМАСЦІ ТАКІХ СТРАТ АБО ПАВІННЫ БЫЛІ ПРАДБАЧЫЦЬ МАГЧЫМАСЦЬ ТАКІХ СТРАТ, ЯКІЯ ЛЮБЫМ ІНШЫМ ЧЫНАМ ВЫНІКАЮЦЬ З КАРЫСТАННЯ АБО НЕМАГЧЫМАСЦІ КАРЫСТАННЯ СЭРВІСАМІ. ТАМУ Ў МАКСІМАЛЬНА ДАПУШЧАЛЬНАЙ ДЗЕЮЧЫМ ЗАКАНАДАЎСТВАМ СТУПЕНІ ВЫ ЗГАДЖАЕЦЕСЯ З ТЫМ, ШТО СУКУПНАЯ АДКАЗНАСЦЬ ВЫДАЎЦА, ЯКАЯ ЗВЯЗАНА АБО ВЫНІКАЕ З ГЭТАГА ПАГАДНЕННЯ АБО СЭРВІСАЎ, ЗАЎСЁДЫ БУДЗЕ АБМЕЖАВАНА І Ў ЛЮБЫМ ВЫПАДКУ НЕ БУДЗЕ ПЕРАВЫШАЦЬ АГУЛЬНАЙ СУМЫ, ЯКУЮ ВЫ ЗАПЛАЦІЛІ (КАЛІ ВЫ САПРАЎДЫ ПЛАЦІЛІ) ВЫДАЎЦУ ЗА 6 (ШЭСЦЬ) МЕСЯЦАЎ, ЯКІЯ ПАПЯРЭДНІЧАЛІ ДНЮ, У ЯКІМ ВЫ ЎПЕРШЫНЮ ПРАД’ЯВІЛІ СВАЮ ПРЭТЭНЗІЮ. ТЫМ САМЫМ ВЫ ЗГАДЖАЕЦЕСЯ, ШТО, КАЛІ НА ПРАЦЯГУ ТАКОГА ПЕРЫЯДУ ВЫ НЕ ПЛАЦІЛІ НІЯКІХ СУМ, ВАШЫМ АДЗІНЫМ СРОДКАМ ПРАВАВОЙ АБАРОНЫ (І НАШАЙ АДЗІНАЙ АДКАЗНАСЦЮ) У ДАЧЫНЕННІ ДА ЛЮБЫХ ПРЭТЭНЗІЙ І СПРЭЧАК З’ЯЎЛЯЕЦЦА СПЫНЕННЕ КАРЫСТАННЯ СЭРВІСАМІ. АДНАК МЫ НЕ АБМЯЖОЎВАЕМ І НЕ ВЫКЛЮЧАЕМ СВАЮ АДКАЗНАСЦЬ У ВЫНІКУ ДАПУШЧЭННЯ МАХЛЯРСТВА, ГРУБАЙ ХАЛАТНАСЦІ, НАЎМЫСНА НЕПРАВАМЕРНЫХ ДЗЕЯННЯЎ, АБО Ў ВЫПАДКУ СМЕРЦІ АБО ШКОДЫ ЗДАРОЎЮ Ў ВЫНІКУ ДЗЕЯННЯ АБО БЯЗДЗЕЯННЯ З НАШАГА БОКУ.

8.5. ВЫ ПРЫЗНАЯЦЕ І ЗГАДЖАЕЦЕСЯ, ШТО АДМОВА АД АДКАЗНАСЦІ І АБМЕЖАВАННЕ АДКАЗНАСЦІ З’ЯЎЛЯЮЦЦА ІСТОТНАЙ УМОВАЙ ЗДЗЕЛКІ ПАМІЖ ВАМІ І ВЫДАЎЦОМ.

9. СКАСАВАННЕ ДАГАВОРА 

9.1. Гэтае Пагадненне дзейнічае, пакуль не будзе скасавана вамі або Выдаўцом.

9.2. Вы можаце скасаваць гэтае Пагадненне ў любы час, спыніўшы любое карыстанне Сэрвісамі і выдаліўшы Гульню са сваёй прылады або апавясціўшы нас.

9.3. Выдавец можа скасаваць гэтае Пагадненне пры недатрыманні вамі палажэнняў раздзелаў 5.1 або 5.2 або пры істотным парушэнні вамі гэтага Пагаднення. Вы будзеце апавешчаны аб скасаванні дагавора.

9.4. Нягледзячы на вышэйпададзенае, мы пакідаем за сабой права на скасаванне гэтага Пагаднення без якога-небудзь парушэння з вашага боку, калі мы вырашым спыніць забеспячэнне для вас Сэрвісаў, цалкам або часткова. Мы апавясцім вас за 30 дзён, паведаміўшы непасрэдна вам або апублікаваўшы апавяшчэнне на нашым вэб-сайце.

9.5. Пасля скасавання гэтага Пагаднення ваша Ліцэнзія на карыстанне Сэрвісамі і любыя іншыя правы, якія даюцца вам згодна з гэтым Пагадненнем, адразу перастаюць дзейнічаць, і вы больш не будзеце мець доступу да Сэрвісаў, у тым ліку, сярод іншага, да любых купляў або іншага змесціва, звязанага з уліковым запісам, з моманту скасавання дагавора. Пасля скасавання гэтага Пагаднення вы не будзеце мець права на вяртанне якіх-небудзь грашовых сродкаў, калі іншае не прадугледжана гэтым Пагадненнем або дзеючым заканадаўствам.

10. ПРЫМЯНІМАЕ ПРАВА І ЮРЫСДЫКЦЫЯ

10.1. Нішто ў гэтым Пагадненні не абмяжоўвае і не змяняе вашы законныя правы, якія вы можаце мець у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

10.2. Гэтае Пагадненне і любыя спрэчкі або іскі, звязаныя з ім, тлумачацца і рэгулююцца заканадаўствам Рэспублікі Кіпр, без уліку нормаў калізійнага права. Канвенцыя ААН аб дагаворах міжнароднай куплі-продажу не прымяняецца.

10.3. Калі іншае не прадугледжана дзеючымі імператыўнымі нормамі заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў у вашай юрысдыкцыі, вы згаджаецеся з выключнай юрысдыкцыяй судоў Кіпра.

11. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

11.1. Мэтай гэтага Пагаднення не з’яўляецца абмежаванне або выключэнне ніякіх законных правоў, якія вы можаце мець згодна з дзеючым заканадаўствам.

11.2. Калі якое-небудзь палажэнне гэтага Пагаднення з якой-небудзь прычыны будзе прызнана недапушчальным, незаконным, нікчэмным або невыканальным, яно будзе падлягаць выдзяленню са складу Пагаднення, і неправадзейнасць такога палажэння не паўплывае на правадзейнасць або юрыдычную сілу астатняй часткі гэтага Пагаднення.

11.3. Гэтае Пагадненне заключаецца ў інтарэсах яго бакоў (г.зн. вас і нас) і не стварае якіх-небудзь правоў для трэціх бакоў.

11.4. Англамоўная версія гэтага Пагаднення з’яўляецца арыгінальным юрыдычным дакументам, які рэгулюе адносіны паміж вамі і намі, і пры ўзнікненні супярэчнасці паміж версіяй на англійскай мове і любой версіяй на іншай мове, версія на англійскай мове заўсёды будзе мець прыярытэт і дзейнічаць у першую чаргу. Чытаючы гэтае Пагадненне на любой іншай мове, на якой яно прадстаўленае намі або на якую перакладзенае вамі, памятайце, што версіі на іншых мовах прызначаюцца толькі для вашай зручнасці, а версія на англійскай мове заўсёды застаецца версіяй, якая мае пераважную сілу.

11.5. Вы згаджаецеся поўнасцю датрымлівацца ўсіх законаў і правіл аб знешнеэканамічнай дзейнасці. Вы не маеце права, а таксама не можаце дазваляць або даваць права каму-небудзь яшчэ карыстацца Сэрвісамі або любой іх часткай на тэрыторыі любой краіны, якая падтрымлівае тэрарызм, або краіны, у дачыненні да якой уведзены адпаведныя абмежавальныя меры або санкцыі. Вы заяўляеце і гарантуеце, што не знаходзіцеся, не асяліліся ў любой з такіх краін і не з’яўляецеся іх рэзідэнтам.

11.6. Мы можам перадаць правы і абавязкі, звязаныя з гэтым Пагадненнем, цалкам або часткова, любой асобе на наша меркаванне, калі палічым гэта неабходным. Пры гэтым мы можам як апавясціць вас, так і не апавяшчаць. Мы можам перадаць правы і абавязкі, звязаныя з гэтым Пагадненнем, іншай асобе пры ўмове, што вы загадзя апавясціце нас у пісьмовай форме аб любой такой перадачы правоў і абавязкаў. Вы згаджаецеся, што калі вы перадасце правы і абавязкі, звязаныя з гэтым Пагадненнем, не апавясціўшы нас загадзя, любая такая перадача правоў не будзе мець юрыдычнай сілы.

11.7. Невыкарыстанне або затрымка ў выкарыстанні любога права або сродку прававой абароны згодна з гэтым Пагадненнем намі або вамі не з’яўляецца адмовай ад гэтага права або сродку прававой абароны, у цяперашні час або ў будучыні.

12. УНЯСЕННЕ ЗМЯНЕННЯЎ Ў ГЭТАЕ ПАГАДНЕННЕ

12.1. Гэтае Пагадненне можа перыядычна абнаўляцца, папраўляцца, перарабляцца або іншым чынам змяняцца з розных прычын, напрыклад, для датрымання ўмоў дзеючага заканадаўства або адлюстравання пэўных змяненняў у Сэрвісах, на наша меркаванне і ў любы час. Любыя змяненні, папраўкі, пераклады, выдаленні або любыя іншыя пераробліванні гэтых умоў, якімі б яны ні былі, з вашага боку не дазваляюцца і прама адхіляюцца намі.

12.2. Калі мы ўнясём змяненні ў гэтае Пагадненне, мы апавясцім вас аб гэтым, адправіўшы электронны ліст (калі гэта прымяніма), апублікаваўшы апавяшчэнне ў рамках Сэрвісаў або змяніўшы дату, указаную за словамі «Апошняе змяненне:» на пачатку дакумента. Вам стане даступнай бягучая версія з указаннем даты апошняга змянення.

12.3. Любыя змяненні ўступаюць у сілу і становяцца юрыдычна абавязковымі праз 30 дзён пасля іх публікацыі на гэтым вэб-сайце.

12.4. Далейшае карыстанне вамі Сэрвісамі, поўнае або частковае, азначае прыняцце вамі змененых умоў. Калі не прымаеце змяненні, вы павінны перастаць карыстацца правам доступу да Сэрвісаў і самімі Сэрвісамі.

13. СПАСЫЛКІ НА СТАРОННІЯ ВЭБ-САЙТЫ І РЭСУРСЫ

Сэрвісы могуць змяшчаць спасылкі на староннія вэб-сайты і іншыя рэсурсы. Гэтыя спасылкі прыводзяцца толькі для азнаямлення, і Выдавец не нясе адказнасці за выкарыстанне вамі гэтых спасылак, незалежна ад прычын. Тым самым вы яўна прызнаяце і згаджаецеся, што Выдавец не мае ні ўлады, ні кантролю над змесцівам гэтых старонніх вэб-сайтаў. Такім чынам, атрымліваючы доступ да гэтых спасылак або карыстаючыся імі, вы прымаеце сваё ўласнае ўсвядомленае рашэнне, якое грунтуецца на вашым уласным суджэнні.

14. ЯК З НАМІ ЗВЯЗАЦЦА

Калі вы маеце якія-небудзь пытанні або скаргі адносна Сэрвісаў, або вы проста хочаце звязацца з намі, нашы кантактныя даныя прыведзены ніжэй:

Назва: XTEN Limited

Адрас: Office 701, Archiepiskopou Makariou III, 169, CEDAR OASIS TOWER, 3027, Limassol, Кіпр

Адрас электроннай пошты: support@uflgame.com 

15. УМОВЫ ДЛЯ АСОБНЫХ ПЛАТФОРМАЎ

15.1. Ніжэйпададзеныя ўмовы прымяняюцца толькі ў дачыненні да карыстальнікаў, якія карыстаюцца Сэрвісамі на прыладах PlayStation®, якімі яны валодаюць або распараджаюцца:

Any content purchased in an in-game store will be purchased from Sony Interactive Entertainment Network Europe Limited (“SIENE”) and be subject to PlayStation™Network Terms of Service and User Agreement which is available on the PlayStation™Store. Please check usage rights for each purchase as these may differ from item to item. Unless otherwise shown, content available in any in-game store has the same age rating as the game.

15.2. Ніжэйпададзеныя ўмовы прымяняюцца толькі ў дачыненні да карыстальнікаў, якія карыстаюцца Сэрвісамі на прыладах Xbox, якімі яны валодаюць або распараджаюцца:

Выдавец нясе выключную адказнасць згодна з гэтым Пагадненнем. Кампанія Microsoft і яе афіляваныя асобы не з’яўляюцца ліцэнзіярамі згодна з гэтым Пагадненнем. У максімальна дазволенай дзеючым заканадаўствам ступені кампанія Microsoft або яе афіляваныя асобы не з’яўляюцца адказнымі за належнае функцыянаванне Сэрвісаў і якую-небудзь адпаведнасць гарантыям, устаноўленым гэтым Пагадненнем, і ніякія іскі аб пакрыцці страт адносна Сэрвісаў не могуць быць адрасаваны кампаніі Microsoft або яе афіляваным асобам.

Кампанія Microsoft або яе афіляваныя асобы не забяспечваюць падтрымку або тэхнічнае абслугоўванне Сэрвісаў.

Прымянімыя пагадненні кампаніі Microsoft, у тым ліку дакумент «Xbox Live Terms of Use» або любое іншае пагадненне, згодна з якім кампанія Microsoft дае карыстальнікам права на ўсталяванне гульні і карыстанне ёй, у любым выпадку маюць прыярытэтную сілу над гэтым Пагадненнем, якое не распаўсюджваецца на адносіны паміж вамі і кампаніяй Microsoft і яе афіляванымі асобамі.

16. УМОВЫ ДЛЯ АСОБНЫХ КРАІН

16.1. АЎСТРАЛІЯ

Калі вы — спажывец, які пастаянна пражывае ў Аўстралійскім Саюзе, ніжэйпададзеныя ўмовы прымяняюцца ў дачыненні да вас.

16.1.1. Доступ да сэрвісаў даецца разам з гарантыямі, якія не могуць быць выключаны згодна з Законам Аўстраліі аб абароне правоў спажыўцоў. У выпадку сур’ёзных збояў ў рабоце Сэрвісаў, вы маеце права: (i) скасаваць заключаны з намі дагавор на аказанне паслуг; і (ii) атрымаць кампенсацыю за нявыкарыстаную частку паслуг або кампенсацыю за іх зніжаную вартасць. Таксама вы маеце права на кампенсацыю любых шкоды або страт, якія можна было абгрунтавана прадбачыць. Калі збой не з’яўляецца сур’ёзным, вы маеце права на ўстараненне праблем з паслугай у разумна патрэбны тэрмін, а калі гэтага не будзе зроблена, на скасаванне свайго дагавора і атрыманне кампенсацыі за невыкарыстаную частку дагавора.

16.1.2. У максімальна дапушчальнай заканадаўствам ступені і за выключэннем гарантый, якія не могуць быць выключаны згодна з Законам Аўстраліі аб абароне правоў спажыўцоў, мы выключаем любыя (i) гарантыі, заявы, умовы, паручыцельствы, палажэнні або абавязацельствы, падразумяваныя ў гэтым дакуменце дзеючым заканадаўствам (Дадаткам 2 Закона Аўстраліі аб канкурэнцыі і правах спажыўцоў ад 2010 г. («Schedule 2 of the Competition and Consumer Act 2010»)), англасаксонскімі нормамі агульнага права, гандлёвага права або права справядлівасці ў іх поўным аб’ёме, і (ii) адказнасць за страты, шкоду, выдаткі або расходы, якія вынікаюць з гэтага пагаднення або Сэрвісаў або любым чынам звязаныя з імі, незалежна ад таго, прамыя яны ці ўскосныя, на падставе дагавора, грамадзянскага правапарушэння або іншых юрыдычных нормаў, нават калі мы былі праінфармаваны аб магчымасці такіх страт або павінны былі прадбачыць магчымасць вышэйпададзенага, якія любым чынам вынікаюць з карыстання або немагчымасці карыстання Сэрвісамі, за выключэннем шкоды здароўю або наўмыснай шкоды, непасрэдна прычыненых намі. У той ступені, у якой адказнасць не можа быць выключана, вы прызнаяце і згаджаецеся, што будзе справядлівым абмежаваць нашу адказнасць забеспячэннем Сэрвісаў зноў.

16.2. ЕЎРАПЕЙСКАЯ ЭКАНАМІЧНАЯ ЗОНА

16.2.1. Калі вы — спажывец, які пастаянна пражывае ў краіне-ўдзельніцы Еўрапейскай эканамічнай зоны і маеце права доступу да Сэрвісаў або карыстаецеся імі, ніжэйпададзеныя ўмовы выкарыстання прымяняюцца ў дачыненні да вас і маюць прыярытэтную сілу над любымі ўмовамі гэтага Пагаднення, якім яны супярэчаць.

- Першы сказ абзаца 5 «Уступу» замяніць наступным: «Калі вы дазваляеце свайму непаўналетняму дзіцяці або законнаму падапечнаму карыстацца Сэрвісамі, вы прымаеце гэтае Пагадненне ад сябе і ягонага імені і абавязаны праяўляць такую ж дбайнасць аб яго справах, як і аб сваіх, і адказваеце за ягоныя дзеянні, у тым ліку зробленыя ім куплі.»

- Раздзел 1.2 поўнасцю замяніць наступным: «Вы прымаеце, што поўнасцю адказваеце за ўсталяванне або разгортванне Сэрвісаў або любой іх часткі, і што мы не бяром на сябе адказнасці за наладжванне, персаналізацыю, кантроль, сінхранізацыю або якую-небудзь іншую інтэграцыю Сэрвісаў або любой іх часткі.»

- Раздзел 2.5 поўнасцю замяніць наступным: «Не закранаючы іншых умоў гэтага Пагаднення, мы пакідаем за сабой права ў будучыні цалкам або часткова змяняць пэўныя гранічныя значэнні для колькасці Дадатковага змесціва як з камерцыйных прычын, так і з-за юрыдычных, тэхнічных, або іншых аб’ектыўных прычын. Калі мы вырашым спыніць доступ да Дадатковага змесціва, мы паведамім вам аб гэтым за 45 каляндарных дзён і выканаем нашы юрыдычныя абавязацельствы перад вамі. Калі мы павінны будзем выдаліць Дадатковае змесціва або спыніць доступ да яго з юрыдычных, тэхнічных або іншых аб’ектыўных прычын, мы паведамім вам аб гэтым загадзя (калі толькі неадкладнае выдаленне Дадатковага змесціва не патрабуецца з юрыдычных прычын) і не бяром на сябе адказнасці, акрамя іншых выпадкаў, прадугледжаных дзеючым заканадаўствам.»

- Апошні сказ раздзела 2.8 не прымяняецца.

- Раздзел 3.1 поўнасцю замяніць наступным: «Час ад часу Выдавец можа ўсталёўваць патчы, ажыццяўляць абнаўленні, паляпшэнні, выпраўленні або іншым чынам уносіць змяненні ў Сэрвісы (далей — «Змены») для захавання адпаведнасці Сэрвісаў усім належным патрабаванням або з іншых прычын, такіх як выпраўленне памылак у праграмным забеспячэнні, або павелічэнне функцыянальнасці Сэрвісаў, або дадаванне новага лічбавага змесціва, або лічбавых паслуг, або іншага сезоннага змесціва.»

- Раздзел 3.3 не прымяняецца. 

- Раздзел 3.4 поўнасцю замяніць наступным: «Мы неадкладна апавясцім вас аб любой Змене купленага Дадатковага Змесціва, калі гэтая Змена мае негатыўны ўплыў на ваш доступ або карыстанне купленым вамі Дадатковым змесцівам. Гэтае апавяшчэнне будзе ўключаць у сябе інфармацыю аб Змене, яе характарыстыках і даце ўступлення ў сілу. Калі ўплыў Змены не з’яўляецца нязначным, мы абавязваемся паведаміць вам на надзейным носьбіце інфармацыі ў яснай і зразумелай форме: (i) аб такіх Зменах да або адначасова з будучай Зменай; (ii) аб асаблівасці і часе Змянення; і (iii) вашым праве бясплатна скасаваць адпаведны дагавор на куплю Дадатковага змесціва, на якое ўплывае Змена, на працягу 30 каляндарных дзён з моманту атрымання такой інфармацыі або з моманту, калі адпаведнае купленае Дадатковае змесціва было зменена намі (у залежнасці ад таго, што наступіць пазней).  Калі вы вырашыце скасаваць дагавор у адпаведнасці з дадзеным раздзелам 3.4, пасля атрымання аб вас заявы аб вашым рашэнні скасаваць дагавор, (i) мы кампенсуем вам выдаткі, без залішняй затрымкі і ў любым выпадку не пазней за 14 каляндарных дзён з моманту такога апавяшчэння, на прапарцыянальную долю вартасці дагавора, якая адпавядае перыяду часу, на працягу якога Дадатковае змесціва не адпавядала ўсім належным патрабаванням, і любую частку сумы, заплачанай вамі авансамі за любы перыяд, які б заставаўся, калі б вы не вырашылі скасаваць дагавор; і (ii) пасля скасавання ўказанага дагавора, вы абавязваецеся ўстрымацца ад карыстання купленым Дадатковым змесцівам і (або) ад яго перадачы ў карыстанне трэцім асобам. Мы вернем грашовыя сродкі на спосаб аплаты, які выкарыстоўваўся вамі для аплаты.»

- Раздзел 8 «ГАРАНТЫІ І АДКАЗНАСЦЬ» поўнасцю замяніць наступным:

 «8.1. МЫ ГАРАНТУЕМ, ШТО БУДЗЕМ НАДЗЕЙНА І ПРАФЕСІЙНА ЗАБЯСПЕЧВАЦЬ РАБОТУ СЭРВІСАЎ. АКРАМЯ ТАГО, КАЛІ ВЫ ПРАЖЫВАЕЦЕ Ў ЕЎРАПЕЙСКАЙ ЭКАНАМІЧНАЙ ЗОНЕ, МЫ ГАРАНТУЕМ, ШТО НАШЫ ЛІЧБАВЫЯ ТАВАРЫ І ЛІЧБАВЫЯ ПАСЛУГІ МАЮЦЬ ЮРЫДЫЧНУЮ ГАРАНТЫЮ АДПАВЕДНАСЦІ.

8.2. КАЛІ ПАСЛУГІ НЕ АДПАВЯДАЮЦЬ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВАМ, ВЫ МОЖАЦЕ, КАЛІ ГЭТА ПРЫМЯНІМА, (i) ПАТРАБАВАЦЬ ДАДАТКОВАГА АКАЗАННЯ ПАСЛУГ ДЛЯ ВЫПРАЎЛЕННЯ ПРАБЛЕМЫ, (ii) ЗЫХОДЗЯЧЫ З КАНКРЭТНАЙ СІТУАЦЫІ, АДКЛІКАЦЬ ГЭТАЕ ПАГАДНЕННЕ, СКАСАВАЦЬ ЯГО АБО ЗНІЗІЦЬ ЦАНУ, І, У АДПАВЕДНАСЦІ З ПРЫМЯНІМЫМ ЗАКАНАДАЎСТВАМ, (iii) ЗАПАТРАБАВАЦЬ ПАКРЫЦЦЁ ПАНЕСЕНЫХ СТРАТ АБО КАМПЕНСАЦЫЮ МАРНЫХ РАСХОДАЎ, ЗА ВЫКЛЮЧЭННЕМ СЭРВІСАЎ, ЯКІЯ ПРАПАНУЮЦЦА НАМІ БЯСПЛАТНА. 

8.3. МЫ НЯСЁМ АДКАЗНАСЦЬ ЗА СТРАТЫ І ПЕРСАНАЛЬНУЮ ШКОДУ, ПАНЕСЕНЫЯ Ў ВЫНІКУ АДСУТНАСЦІ ГАРАНТАВАНЫХ ХАРАКТАРЫСТЫК АБО З-ЗА ГРУБАЙ ХАЛАТНАСЦІ АБО НАМЕРУ З НАШАГА БОКУ, НАШЫХ ПРАДСТАЎНІКОЎ, ПРАЦАЎНІКОЎ АБО АГЕНТАЎ. ТАКСАМА МЫ НЯСЁМ АДКАЗНАСЦЬ Ў ВЫПАДКУ НЯЗНАЧНАГА ХАЛАТНАГА ПАРУШЭННЯ ІСТОТНА ЗНАЧНАГА ДАГАВОРНАГА АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВА, АДНАК АБМЕЖАВАНА СУМАЙ ШКОДЫ, ЯКУЮ ЗВЫЧАЙНА МОЖНА БЫЛО ПРАДБАЧЫЦЬ. ІСТОТНА ЗНАЧНЫМІ ДАГАВОРНЫМІ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВАМІ З’ЯЎЛЯЮЦЦА (У АБСТРАКТНЫМ СЭНСЕ) АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВЫ ПА ВЫКАНАННІ, ЯКІЯ НАОГУЛРОБЯЦЬ МАГЧЫМЫМ НАЛЕЖНАЕ ВЫКАНАННЕ ДАГАВОРА, І НА ВЫКАНАННЕ ЯКІХ БАКІ ДАГАВОРА МОГУЦЬ ЗГОДНА З НОРМАМІ ПРАВА РАЗЛІЧВАЦЬ.

8.4. КАЛІ ДА ВАС ПРЫМЯНЯЕЦЦА ЗАКАНАДАЎСТВА ГЕРМАНІІ, МЫ ТАКСАМА НЯСЁМ АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАРУШЭННЕ ГАРАНТЫІ І Ў АДПАВЕДНАСЦІ З ЗАКОНАМ ГЕРМАНІІ АБ АДКАЗНАСЦІ ЗА ЯКАСЦЬ ПРАДУКЦЫІ («PRODUKTHAFTUNGSGESETZ»); А Ў ВЫПАДКУ ПАСЛУГ, ЯКІЯ ПРАПАНУЮЦЦА НАМІ БЯСПЛАТНА, МЫ НЯСЁМ АДКАЗНАСЦЬ ТОЛЬКІ ЗА ШКОДУ, ПРЫЧЫНЕНУЮ НАЎМЫСНА АБО З ГРУБАЙ ХАЛАТНАСЦІ, АБО ЗА ПЕРСАНАЛЬНУЮ ШКОДУ. 

8.5. ТЫМ САМЫМ ЛЮБАЯ ДАЛЕЙШАЯ АДКАЗНАСЦЬ З НАШАГА БОКУ ВЫКЛЮЧАЕЦЦА Ў МАКСІМАЛЬНА ДАПУШЧАЛЬНАЙ ДЗЕЮЧЫМ ЗАКАНАДАЎСТВАМ СТУПЕНІ.»

- Раздзел 9.3 замяніць наступным: «Выдавец можа скасаваць гэтае Пагадненне пры недатрыманні вамі палажэнняў раздзелаў 5.1 або 5.2 або пры істотным парушэнні вамі гэтага Пагаднення. Вы будзеце апавешчаны аб скасаванні дагавора.»

- У раздзел 9.4 дадаць наступнае: «У выпадку такога скасавання або скасаванне дагавора будзе ажыццёўлена намі ў сувязі з істотным парушэннем гэтага Пагаднення, вы маеце права на вяртанне грашовых сродкаў за любыя плацяжы, ажыццёўленыя вамі за купленае Дадатковае змесціва, якое на момант скасавання дагавора не было выкарыстана вамі. У астатніх выпадках вы не будзеце мець права на вяртанне якіх-небудзь грашовых сродкаў, акрамя выпадкаў, прадугледжаных гэтым Пагадненнем або дзеючым заканадаўствам, у тым ліку правамі спажыўца.» 

- Пасля апошняга сказа раздзела 10.2 дадаць наступнае: «Таксама вы знаходзіцеся пад абаронай імператыўных палажэнняў заканадаўства краіны вашага пражывання. Устанаўліваецца невыключная юрысдыкцыя суду Кіпра. Гэта азначае, што вы можаце выстаўляць іск аб абароне сваіх правоў спажыўца, звязаны з гэтым Пагадненнем, або на Кіпры, або ў краіне вашага пражывання.»

- Пасля апошняга сказа раздзела 10.3 дадаць наступнае: «Калі вы пражываеце ў Германіі, прымяняецца заканадаўства Германіі і ўстанаўліваецца юрысдыкцыя судоў Германіі (гэта азначае, што вы можаце выстаўляць іск аб абароне сваіх правоў спажыўца, звязаны з гэтым Пагадненнем, у Германіі).»

- Пасля раздзела 10.3 дадаць новы раздзел 10.4 з наступнай фармуліроўкай: «Вы можаце звярнуцца ў Еўрапейскую камісію праз яе платформу анлайн-ўрэгулявання спрэчак (Online Dispute Resolution; ODR) для спажыўцоў з ЕС: https://ec.europa.eu/consumers/odr/. Тым не менш мы не ўдзельнічаем у рабоце гэтай платформы. Акрамя таго, у выпадку ўзнікнення спрэчкі на падставе закона аб абароне правоў спажыўцоў вы мае права звярнуцца ў органы пазасудовага ўрэгулявання спрэчак у краіне вашага пражывання.»

- Раздзел 11.6 поўнасцю замяніць наступным: «Мы можам перадаць правы і абавязкі, звязаныя з гэтым Пагадненнем, цалкам або часткова, у адпаведнасці з патрабаваннямі імператыўных нормаў права.»

- Раздзел 12.2 замяніць наступным: «Калі мы ўнясём змяненні ў гэтае Пагадненне, мы апавясцім вас аб змяненнях праз электронную пошту або на іншым надзейным носьбіце інфармацыі не пазней як за 30 каляндарных дзён да ўступлення такіх змяненняў у сілу. У апавяшчэнні мы паведамім вам аб гэтых змяненнях, вашым праве на выказванне нязгоды, тэрміне апавяшчэння і прававых наступствах у выпадку невыказвання нязгоды. Таксама мы паведамім вам тэкст абноўленага Пагаднення. Змяненні ў гэтым Пагадненні не ўплываюць на вашы ўзніклыя правы і не маюць зваротнай сілы.»

- Раздзел 12.3 замяніць наступным: «Мы атрымаем вашу згоду на змяненне Пагаднення, калі таго патрабуецца заканадаўства. У адваротным выпадку, калі вы не апавясцілі нас аб сваім пярэчанні супраць такіх змяненняў на працягу 30 (трыццаці) каляндарных дзён з моманту атрымання паведамлення ад нас, лічыцца, што змяненні прыняты вамі.  У выпадку, калі вы выказваеце нязгоду з якімі-небудзь змяненнямі, працягвае прымяняцца папярэдняя версія Пагаднення. Аднак у такім выпадку мы можам скасаваць гэтае Пагадненне, апавясціўшы вас аб гэтым за 14 каляндарных дзён. Таксама калі вы не згодныя са змяненнямі, вы можаце скасаваць Пагадненне, як указана ў раздзеле 9.3.»

- Раздзел 12.4 не прымяняецца. 

- Раздзел 13 не прымяняецца. 

- У дадатак да вышэйпададзенага, прымяняецца наступнае ПРАВА НА АДМОВУ:  

Інструкцыі па адмове 


Права на адмову


Вы маеце права адмовіцца ад любога дагавора на працягу 14 каляндарных дзён без указання прычыны. Тэрмін дзеяння права на адмову заканчваецца праз 14 дзён са дня заключэння дагавора. Каб скарыстаць права на адмову, вы павінны адправіць нам 


XTEN Limited

Office 701, Archiepiskopou Makariou III, 169, CEDAR OASIS TOWER

3027, Limassol

Рэспубліка Кіпр

support@uflgame.com 


адназначную заяву аб сваім рашэнні (напрыклад, у выглядзе ліста па звычайнай або электроннай пошце). Вы можаце выкарыстаць узор формы заявы на адмову, але гэта не абавязкова. 

Каб не пратэрмінаваць з адмовай, вам дастаткова адправіць паведамленне аб сваім жаданні адмовіцца ад дагавора да завяршэння тэрміну дзеяння права на адмову.


Вынік адмовы 

Калі вы адмовіцеся ад гэтага дагавора, мы вернем усе грошы, якія атрымалі ад вас, у тым ліку выдаткі на дастаўку (за выключэннем дадатковых выдаткаў на дастаўку, выбраную вамі, кошт якой адрозніваецца ад самай таннай стандартнай дастаўкі, якую прапануем мы), без залішняй затрымкі і ў любым выпадку не пазней за 14 дзён з моманту, калі мы атрымаем паведамленне аб вашым рашэнні адмовіцца ад гэтага дагавора. Калі вы не дасце яўнай згоды на іншае, мы вернем грашовыя сродкі на спосаб аплаты, які выкарыстоўваўся для гэтай трансакцыі ў пачатку. У любым выпадку вы не панесяце выдаткаў за вяртанне сродкаў.

Калі на працягу перыяду, у які ў вас была магчымасць адмовіцца ад дагавора, з вашага боку паступіла просьба пачаць выкарыстанне сэрвісаў, вы павінны заплаціць нам разумную суму за паслугі, атрыманыя да моманту, калі вы паведамілі нам аб сваім жаданні адмовіцца ад дагавора (гэта сума будзе разлічана прапарцыянальна поўнай суме за выкарыстанне гэтых Сэрвісаў згодна з дагаворам).


Вы страчваеце сваё права на адмову пасля таго, як Сэрвісы забяспечаны вам у поўным аб’ёме, і калі іх забеспячэнне вам пачалося на падставе вашай папярэдняй відавочнай згоды і з разуменнем таго, што вы страціце права на адмову пасля таго, як Сэрвісы будуць забяспечаны вам у поўным аб’ёме.

Вы страчваеце сваё права на адмову ў той ступені, у якой дагавор уключае ў сябе забеспячэнне вам Сэрвісаў, якія не пастаўляюцца на фізічным носьбіце, калі іх забеспячэнне пачалося на падставе вашай папярэдняй відавочнай згоды і з разуменнем таго, што такім чынам вы страціце права на адмову.

На падставе вышэйсказанага вы разумееце, што, купляючы Сэрвісы, вы даяце згоду, што мы зробім даступнымі гэтыя Сэрвісы вам адразу пасля таго, як прымем ваш заказ. Вы страціце сваё права на адмову пасля таго, як мы зробім Сэрвісы даступнымі вам у поўным аб’ёме. 

16.3. ПАЎДНЁВАЯ КАРЭЯ

Калі вы — спажывец, які пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Карэя і маеце права доступу да Сэрвісаў на нашых платформах або карыстаецеся імі, ніжэйпададзеныя ўмовы прымяняюцца ў дачыненні да вас.

16.3.1. Вы можаце скасаваць куплю і атрымаць вяртанне грашовых сродкаў на працягу 7 дзён з даты дастаўкі Дадатковага змесціва (т.зв. «права на адмову»). Вы страціце права на адмову адразу ж, як атрымаеце доступ, спампуеце або іншым чынам выкарыстаеце Дадатковае змесціва. Нягледзячы на вышэйпададзенае, вы не страціце права на адмову, калі Дадатковае змесціва будзе з заганамі або дэфектамі не па вашай віне. У такім выпадку вы будзеце мець права запатрабаваць вяртанне грашовых сродкаў на працягу 30 дзён пасля таго, як вам стане вядома пра дэфект.

16.3.2. Калі вы не маеце права заключаць гэтае Пагадненне самастойна або са згоды бацькоў або апекуноў, або калі (калі гэта неабходна) вы не атрымалі такой згоды, або з іншых прычын не маеце праваздольнасці, неабходнай для выкарыстання правоў і выканання абавязкаў згодна з гэтым пагадненнем, вы можаце скасаваць куплю і атрымаць вяртанне грашовых сродкаў згодна з Грамадзянскім кодэксам Карэі. Аднак мы можам адмовіць у скасаванні куплі і вяртанні грашовых сродкаў, калі вы пераканаўча ўдавалі сябе за дарослага або атрымалі згоду бацькоў або апекуноў.

16.4. ВЯЛІКАБРЫТАНІЯ

Калі вы — спажывец, які пастаянна пражывае ў Вялікабрытаніі, ніжэйпададзеныя ўмовы прымяняюцца ў дачыненні да вас.

16.4.1. Калі купленае вамі Дадатковае змесціва аказалася няспраўным, вы маеце права на рамонт або замену.

16.4.2. Калі няспраўнасць немагчыма ўстараніць, або яна не была ўстаранёна ў адпаведны тэрмін і без значных нязручнасцей, вы можаце запатрабаваць вяртанне грашовых сродкаў.

16.5. ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ АМЕРЫКІ

Калі вы з’яўляецеся рэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі, ніжэйпададзеныя ўмовы прымяняюцца ў дачыненні да вас.

16.5.1. Спрэчкі. Вы і Выдавец згаджаецеся вырашаць любыя Спрэчкі ў адпаведнасці з ніжэйпададзенай працэдурай. Працэдура вырашэння спрэчак будзе прымяняцца да любых Спрэчак паміж вамі і Выдаўцом, незалежна ад таго, узніклі яны да ці пасля заключэння з намі гэтага Пагаднення, або нават пры скасаванні гэтага Пагаднення з любой прычыны або без прычыны. «Спрэчка» азначае любую спрэчку, іск або канфлікт паміж вамі і Выдаўцом, якія вынікаюць або звязаныя з гэтымі Пагадненнем, Палітыкай прыватнасці, Сэрвісамі, вашым карыстаннем Сэрвісамі або спробай карыстання імі, або іх парушэннем, скасаваннем, прымяненнем, вытлумачэннем або правадзейнасцю, у тым ліку вызначэннем аб’ёму прымянення або прымяняльнасці гэтага Пагаднення для арбітражу, на падставе дагавора, нарматыўнага акта, рэгламенту, указа, грамадзянскага правапарушэння, дапушчэння махлярства, халатнасці, нядобрасумленнай канкурэнцыі, траўмы, паведамлення перакручаных фактаў, правоў на неўмяшанне ў прыватнае жыццё або любых іншых юрыдычных нормаў і нормаў, якія грунтуюцца на праве справядлівасці.

16.5.2. Пазасудовае ўрэгуляванне. Вы і Выдавец згаджаецеся добрасумленна паспрабаваць ўрэгуляваць любую Спрэчку ў пазасудовым парадку не пазней як за 30 дзён да пачатку арбітражнага працэсу, як апісана ніжэй. Гэты працэс пазасудовага ўрэгулявання спрэчкі пачынаецца адразу пасля атрымання намі вашага пісьмовага апавяшчэння аб спрэчцы па адрасе support@uflgame.com (далей — «Апавяшчэнне»). У апавяшчэнні павінен быць указаны бок, які падаў скаргу, і як мінімум поўнае імя (імя, прозвішча, імя па бацьку) і кантактная інфармацыя, апісанне характару і падстава Спрэчкі, назва канкрэтнага Сэрвісу, які з’яўляецца прадметам Спрэчкі, а таксама ўказаны канкрэтныя заяўленыя патрабаванні. Любое Апавяшчэнне, якое не выконвае любое з вышэйпададзеных патрабаванняў, будзе лічыцца нікчэмным.

16.5.3. Пагадненне аб арбітражы. Калі вы або Выдавец не змаглі ўрэгуляваць Спрэчку ў дасудовым парадку, як указана вышэй, вы і Выдавец згаджаецеся вырашаць любую Спрэчку выключна шляхам абавязковага арбітражу ў індывідуальным парадку (не ў судовым працэсе перад суддзёй або судом прысяжных) згодна з Федэральным законам ЗША аб арбітражы («U.S. Federal Arbitration Act»). Любое рашэнне, прынятае нейтральным арбітрам (не суддзёй і не судом прысяжных) з’яўляецца канчатковым. Калі вы або Выдавец выстаўляеце ў суд Спрэчку, якую можна вырашыць арбітражам згодна з умовамі гэтага Пагаднення, любы з бакоў можа папрасіць суд абавязаць абодва бакі вырашаць Спрэчку ў арбітражным парадку. Вы і Выдавец згаджаецеся, што гэты нейтральны арбітр будзе мець выключнае паўнамоцтва вырашаць, ці з’яўляецца якое-небудзь палажэнне дадзенага раздзела 16.5 маючым сілу або ажыццявімым, а таксама ці падлягае Спрэчка арбітражу. Для яснасці, асноўныя пытанні прымянення палажэнняў павінны быць дэлегаваны арбітру. Палажэнні дадзенага раздзела 16.5 застаюцца ў сіле пасля скасавання гэтага Пагаднення з любой прычыны.

16.5.4. Працэдура арбітражу. Арбітраж будзе рэгулявацца Правіламі спажывецкага арбітражу («Consumer Arbitration Rules») і Дадатковымі працэдурамі для спрэчак, звязаных са спажыўцамі («Supplementary Procedures for Consumer Related Disputes») Амерыканскай арбітражнай асацыяцыі (American Arbitration Association) (далей — «AAA»), якія даступныя па адрасе www.adr.org. Вы і Выдавец згаджаецеся, што арбітраж будзе праводзіцца на англійскай мове. Вы і Выдавец згаджаецеся на электронную падачу дакументаў і дазваляеце ўдзел па тэлефоне, ці праз тэлеканферэнцыю, ці асабіста — у любым месцы, якое бакі ўзгодняць паміж сабой. Кожны з бакоў будзе аплачваць выдаткі і ганарары сваіх адвакатаў самастойна, калі толькі іскі не прадугледжваюць магчымасці кампенсацыі выдаткаў і ганарараў баку, які выйграў справу. Калі аспрэчванне (вамі або Выдаўцом) правадзейнасці рашэння арбітра ў судовым парадку будзе няўдалым, бок, які прайграў справу, павінен будзе аплаціць судовыя выдаткі і ганарары адвакатаў супраціўнага боку, звязаныя з аспрэчваннем.

16.5.5. Выключэнні. Вы і Выдавец згаджаецеся, што пазасудовае ўрэгуляванне і пагадненне аб арбітражы дадзенага раздзела 16.5 не будзе прымяняцца да наступных Спрэчак: (a) індывідуальных іскаў у суды з іскавымі патрабаваннямі на невялікую суму; (b) Спрэчак і іншых іскаў адносна інтэлектуальнай уласнасці Выдаўца, у тым ліку, сярод іншага, Спрэчак адносна абароны або прымянення таварных знакаў Выдаўца, фірменнага стылю, камерцыйнай тайны, патэнтаў, аўтарскіх правоў або іншых правоў на інтэлектуальную ўласнасць; (c) Спрэчак або іншых іскаў, звязаных з пірацтвам або ўмяшаннем у цэласнасць Сэрвісаў.

16.5.6. Адмова ад калектыўных іскаў. Вы і Выдавец згаджаецеся, што Спрэчка або іншы іск з’яўляецца для вас і Выдаўца асабістым, і што вы і Выдавец можаце выстаўляць Спрэчкі або іншыя іскі ў дачыненні да адно аднаго толькі ў індывідуальным парадку, а не ў якасці істца або ўдзельніка групавога іску ў любым магчымым групавым або прадстаўніцкім судовым працэсе. Вы прама адмаўляецеся ад любога права выстаўляць групавы іск на групавой або прадстаўніцкай аснове або ўдзельнічаць у ім. Акрамя таго, калі вы і Выдавец не дамовіцеся аб іншым, арбітр не можа аб’яднаць іскі больш чым адной асобы ў адно судаводства і не можа іншым чынам весці судовае пасяджэнне ў любой форме групавога або прадстаўніцкага судовага працэсу. Калі дадзены падраздзел 16.5.6 будзе прызнаны невыканальным, тады ўвесь раздзел 16.5 лічыцца нікчэмным і пазбаўленым юрыдычнай сілы.

16.5.7. Ваша права на адмаўленне ад выканання палажэнняў. Вы маеце права адмовіцца ад вышэйпададзеных палажэнняў аб арбітражы і адмове ад калектыўных іскаў і не быць звязанымі імі, адправіўшы нам пісьмовае апавяшчэнне аб адмаўленні ад выканання палажэнняў support@uflgame.com. Апавяшчэнне павінна ўключаць у сябе (a) ваша поўнае імя (імя, прозвішча, імя па бацьку) і кантактную інфармацыю; (b) вашу недвухсэнсоўную заяву, што вы хочаце адмовіцца ад пагаднення аб арбітражы, пагаднення аб адмове ад калектыўных іскаў або ад абодвух пагадненняў; (c) назву канкрэтнага Сэрвісу, да якога павінны прымяняцца ваша апавяшчэнне аб адмаўленні ад выканання палажэнняў; (d) ваш адрас электроннай пошты. Вы павінны адправіць нам такое апавяшчэнне на працягу 30 дзён з моманту, калі вы ўпершыню прынялі ўмовы гэтага Пагаднення, або пачалі карыстацца Сэрвісамі, або Сэрвісы сталі даступны для вас (у залежнасці ад таго, што наступіць раней). Калі вы не адправіце нам апавяшчэнне ва ўказаны тэрмін, або апавяшчэнне не будзе выконваць усіх вышэйпералічаных патрабаванняў, вы будзеце абавязаны вырашаць Спрэчкі ў арбітражным парадку ў адпаведнасці з умовамі, прыведзенымі ў дадзеным раздзеле 16.5. Калі вы адмовіцеся ад выканання палажэнняў, вы і Выдавец не будзеце прызнаваць абавязковымі для вас палажэнні аб арбітражы дадзенага раздзела 16.5.